Футбольная зборная Беларусі завяршыла год на 74-м месцы ў рэйтынгу FIFA
Футбольная зборная Беларусі завяршыла год на 74-м месцы ў рэйтынгу FIFA, на яе рахунку 470 ачкоў. Абноўлены варыянт рэйтынга быў апублікаваны 22 снежня. За апошні месяц беларуская зборная не праводзіла гульняў. Яна, дарэчы, дагэтуль застаецца без галоўнага трэнера. Кароткі спіс кандыдатаў, як чакаецца, з'явіцца ў студзені 2017 года.
Па-ранейшаму самай рэйтынгавай з'яўляецца зборная Аргентыны — 1634 ачкі, на другім месцы зборная Бразіліі — 1544, на трэцім — зборная Германіі з 1433 ачкамі. Сярод суседзяў Беларусі найбольшы рэйтынг мае зборная Польшчы — 1087 ачкоў і 15-е месца, Украіна мае 804 ачкі і займае 30-е месца, Расія з 592 баламі займае толькі 56-ы радок у рэйтынгу FIFA.