Гаагскі суд прыме ўдзел у расследаванні ваенных злачынстваў ва Украіне
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прыме ўдзел у працы сумеснай следчай групы па расследаванні ваенных злачынстваў ва Украіне. Гэтая група была створаная Літвой, Польшчай і Украінай 25 сакавіка.
У паведамленні канцылярыі Міжнароднага крымінальнага суда адзначаецца: "Пракурор МУС Карым Хан і генеральныя пракуроры трох прыцягнутых краін падпісалі пагадненне аб першым у гісторыі ўдзеле офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў агульнай групе. Гэтым пагадненнем бакі агульнай групы па расследаванні і офіс пракурора МУС даюць выразны сігнал, што будуць прыкладзеныя ўсе намаганні для эфектыўнага збору доказаў міжнародных злачынстваў, учыненых ва Украіне, і прыцягнення вінаватых да адказнасці".
Канцылярыя Міжнароднага крымінальнага суда — незалежны пракурорскі і следчы орган, які працуе пры падтрымцы Агенцтва Еўрапейскага Саюза — Еўраюста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.