Гамяльчук злавіў на Валатоўскіх азёрах піранью (фота)
Руслан Ільніцкі кажа, што вылавіў 18 жніўня піранью ў Каскадзе азёр на Валатовай.
У доказ сваіх словаў ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фотаздымкі. У каментарах да паведамлення Руслана яго знаёмыя пішуць, што піраньі ўжо каля года плаваюць у Каскадзе азёр, піша сайт odsgomel.org. Па словах самога Руслана, ён ведае пра жанчыну, якая сцвярджала, што ў вадзе яе нехта кусае.
Як маглі апынуцца піраньі ў Валатоўскіх азёрах, пакуль дакладна не вядома. Выказваюцца здагадкі, што іх мог нехта выпусціць з акварыума.
Фота — odsgomel.org