Што чакае зубра і мядзведзя ў Беларусі: зменяць ахоўны статус для 33 відаў жывёл

Вясной шматдзетная маці са сваімі дзецьмі трапіла ў аб'ектыў фотакамеры на мастку

Вясной шматдзетная маці са сваімі дзецьмі трапіла ў аб'ектыў фотакамеры на мастку / berezinsky.by

У 5-м выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь ахоўны статус зубра, бурага мядзведзя, рысі і барсука плануецца панізіць. Чыноўнікі спасылаюцца на павелічэнне іх папуляцый у апошнія гады.

Статус зубра прапануецца панізіць з III да IV катэгорыі аховы. Адзначаецца, што за 30 гадоў іх колькасць вырасла ў 9 разоў, цяпер іх налічваецца больш за 2700. Тое ж чакае і бурага мядзведзя. Калі ў канцы 1980-х іх было каля 130, дык цяпер каля 800. Катэгорыю аховы хочуць панізіць з I да IV. Для рысі ж прапануецца — з III да IV (як і для барсука). Яе папуляцыя вырасла і колькасна (каля 1600), і тэрытарыяльна (рэгіструецца на 60% тэрыторыі краіны). Барсукоў налічылі да 2700.

З Чырвонай кнігі рэкамендуецца выключыць 13 відаў жывёл, а ўлючыць 21, змяніць ахоўны статус для 33 відаў. Прапановы распрацаваў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай Акадэміі навук па біярэсурсах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі