Ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне заклікаюць да адстаўкі

Ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне заклікаюць да адстаўкі

12 еўрапейскіх грамадскіх арганізацый заклікаюць ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне падаць у адстаўку. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

З ініцыятывай выступіла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights. Яна стварыла адкрыты ліст да ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне Германа Аляксандра Беелера (Hermann Alexander Beyeler) і Андрэя Нажэскіна (Andrey Nazheskin).

"Той факт, што тры спадары працягваюць служыць злачыннай дыктатуры, абуральны. Нягледзячы на ўсе злачынствы, яны працягваюць трымацца за сваю пасаду, што я рашуча асуджаю. У трох ганаровых консулаў на руках кроў катавальнага лукашэнкаўскага рэжыму", — кажа прэзідэнт Libereco Switzerland Ларс Бюнгер.

На яго думку, ганаровыя консулы павінны вырашыць, бачаць яны сябе дэмакратамі ці паплечнікамі жорсткага дыктатара.

Дарэчы, у Германіі, паводле звестак Libereco, за апошнія месяцы ў адстаўку падалі два з чатырох ганаровых консулаў. Праваабаронцы прасілі іх зрабіць гэта яшчэ пасля выбараў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі