Гараўскі не верыць словам Лукашэнкі, што ў Беларусі яго "ніхто пальцам не кране"

Гараўскі не верыць словам Лукашэнкі, што ў Беларусі яго "ніхто пальцам не кране"

Былы баец Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Юрый Гараўскі зноў стаў з'яўляцца ў навінах "Нямецкіх хваляў". Ён з'ехаў за мяжу восенню 2018-га, а ў канцы мінулага года заявіў, што быў удзельнікам беларускага "эскадрона смерці", удзельнічаў у забойствах апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе. Пасля інтэрв'ю Гараўскага Следчы камітэт Беларусі аднавіў расследаванне спраў аб знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Спачатку ўцякач не называў краіну, у якой ён папрасіў палітычнага прытулку. Цяпер жа заявіў, што не бачыць сэнсу далей хаваць сваё месцазнаходжанне — ён у Швейцарыі. Дарэчы, у гэтай краіне яму за дзяржаўны кошт зрабілі аперацыі — у Беларусі мужчына трапіў у аварыю, якую лічыць замахам.

"Могуць прыехаць і забіць, могуць не прыехаць..., — разважае Юрый Гараўскі ў эфіры DW. — Тут ёсць шанцы выжыць. У Беларусі я б не выжыў. І як бы прэзідэнт у інтэрв'ю "Эхо Москвы" не гаварыў, што "няхай прыязджае і дае паказанні, яго тут ніхто пальцам не кране", мяне крануць. Проста на мяжы мяне б кранулі. І не факт, што я даехаў бы да Мінска, да сталіцы".

DW анансуе працяг гісторыі з Гараўскім і са знікненнямі ў Беларусі апазіцыйных палітыкаў. Новы сюжэт з'явіцца ў наступны панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі