Гарэт Бэйл аб'явіў пра завяршэнне кар'еры
Гарэт Бэйл / Reuters
Футбаліст зборнай Уэльса Гарэт Бэйл аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. У 33 гады.
"Пасля ўважлівага і ўдумлівага рашэння я абвяшчаю аб сваім неадкладным сыходзе з клубнага і міжнароднага футбола. Рашэнне сысці з міжнароднага футбола, безумоўна, самае цяжкае...", — напісаў ён у Twitter.
За сваю кар'еру Бэйл паспеў пагуляць у "Саутгемптане", "Тотэнхэме", мадрыдскім "Рэале", а апошнім клубам стаў "Лос-Анджэлес". Нападаючы правёў больш за сотню матчаў за зборную Уэльса, забіў 41 гол (ён — яе найлепшы бамбардзір).
Зорным часам Бэйла было яго выступленне за "Рэал", у складзе якога ён пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў.
— Gareth Bale (@GarethBale11) January 9, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.