Гатэлі мусяць паведамляць пра замежнікаў на працягу 3 гадзін пасля засялення

Гатэлі мусяць паведамляць пра замежнікаў на працягу 3 гадзін пасля засялення

Ужо з 1 кастрычніка ў Беларусі гатэлі, сядзібы ды іншыя суб'екты, якія здаюць жыллё, мусяць паведамляць міліцыі пра засяленне замежнікаў на працягу трох гадзін. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

1 кастрычніка набудуць моц змены ў закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". У прыватнасці, памяняецца парадак прадстаўлення ў орган унутраных спраў інфармацыі пра замежных грамадзян у нашай краіне.

Змены закрануць гатэлі, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па здачы ўнаём жылых памяшканняў. Пра здачу памяшкання ў арэнду замежніку яны мусяць паведамляць пра гэта на працягу трох гадзін. Зрабіць гэта можна праз адзіны партал электронных паслуг (з выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу), аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Гасцініцы", а таксама адаслаўшы паведамленне з пасланцом.

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, прадугледжаны арт. 41-43 закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", не зменіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі