Гендырэктар "Белшыны" Бунакоў — у следчым ізалятары

Андрэй Бунакоў / sb.by
Андрэй Бунакоў / sb.by

Гендырэктар "Белшыны" Андрэй Бунакоў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 14 лютага, паведамляе яго прэс-служба.

Бунакова вінавацяць у заключэнні кантракта з расійскай кампаніяй на продаж шынаў ніжэй за сабекошт: нібыта на 16-20% танней, чым яны сапраўды каштуюць.

"Што зрабіў гэта генеральны дырэктар "Белшыны": ён заключае дамову з нейкімі расеІйскімі... Ну, я іх жулікамі называюць. Інакш не назавеш. Заключае дагавор, што ён будзе толькі ім прадаваць гэтыя шыны прыкладна на 16-20% ніжэй за сабекошт. Такі попыт на іх сёння! Грошы шалёныя плацяць горназдабыўныя прадпрыемствы, перш за ўсё ў Расіі. Вязі — не хачу. У страту прадае гэтыя шыны. І калі (па дамове) ты адмовішся ад продажаў, як мы табе скажам, ніжэй за сабекошт, то будзеш кожны год паўмільёна долараў плаціць няўстойку", — расказаў Лукашэнка падрабязнасці абвінавачання.

Бунакоў стаў гендырэктарам "Белшыны" ў красавіку 2020 года. Да таго быў намеснікам гендырэктара "СветлагорскХімвалакно", гендырэктарам "Полацк-Шкловалакно", намеснікам старшыні канцэрна "Белнафтахім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі