Гендырэктар БМЗ кажа, што падчас санкцый падтрымлівае сувязь з партнёрамі з ЕС

На БМЗ

На БМЗ / БЕЛТА

Гендырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык у інтэрв'ю БЕЛТА кажа, што падчас санкцый падтрымлівае сувязь з партнёрамі з ЕС. На Захад пастаўлялася больш за 50% усяго экспарту прадпрыемства.

БМЗ нават у цяперашняй сітуацыі спадзяецца на аднаўленне паставак на еўрапейскі рынак. "Я ніколі не разрываў узаемаадносіны з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, мы падтрымліваем кантакты, — прызнаецца Корчык. — З моманту зняцця абмежаванняў яны гатовыя вярнуцца да нас за нашым прадуктам. Мы падтрымліваем узаемаадносіны. Мы таксама з імі працуем, у тым ліку і па новых відах прадукцыі. Як толькі будзе магчымасць пастаўляць туды прадукцыю, мы рэанімуем гэтыя ўзаемаадносіны".

А пакуль прадпрыемства арыентуецца на краіны СНД, Кітай, краіны Афрыкі і наракае на складаную лагістыку. Пастаўляць прадукцыю ў ЕС было зручна і выгадна.

Абмежаванні на ўвоз металу з Беларусі Еўрасаюз увёў у сакавіку 2022-га, а ў жніўні 2023 года Беларускі металургічны завод быў асобна ўнесены ў санкцыйны спіс ЕС. Пры гэтым БМЗ працягвае гандляваць з Еўропай, абыходзячы санкцыі.

Гендырэктар БМЗ кажа, што падчас санкцый падтрымлівае сувязь з партнёрамі з ЕС
Дзмітрый Корчык / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі