Генсек ААН заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча
Генсек ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў вызваліць беларускага журналіста Рамана Пратасевіча. 23 траўня ў Беларусі прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Сярод пасажыраў быў Пратасевіч, выдачы якога дамагаўся афіцыйны Мінск.
Гутэрыш заклапочаны сітуацыяй з пасажырскім самалётам і затрыманнем Рамана Пратасевіча. Ён падтрымлівае заклік да незалежнага расследавання, заявіў на брыфінгу яго афіцыйны прадстаўнік Стэфан Дзюжарык, паведамляе ТАСС.
Антоніу Гутэрыш нагадаў уладам Беларусі пра міжнародныя абавязацельствы, якія датычаць свабоды слова, сходаў і асацыяцый. Ён заклапочаны сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, якая імкліва пагаршаецца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.