Генсек NATO: Расія не зможа перамагчы ў ядзерным канфлікце

Енс Столтэнберг / twitter.com/jensstoltenberg
Енс Столтэнберг / twitter.com/jensstoltenberg

"Расія не зможа перамагчы ў ядзерным канфлікце", — заявіў у сераду ў інтэрв'ю Reuters генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Так ён пракаментаваў чарговы ядзерны шантаж Уладзіміра Пуціна, які прагучаў у яго відэазвароце з нагоды аб'яўлення ў Расіі частковай мабілізацыі. Ядзерную рыторыку Пуціна Столтэнберг назваў безразважнай, а саму ідэю ядзернай вайны абсурднай.

Па словах Енса Столтэнберга, NATO пакуль не бачыць зменаў у гатоўнасці ядзерных сіл РФ, але працягвае сачыць за сітуацыяй і "захоўвае пільнасць". Ён таксама адзначыў, што расійскія войскі цяпер дрэнна забяспечаныя, ім не хапае ані камандзіраў, ані кантролю.

Краіны NATO будуць па-ранейшаму дапамагаць Украіне, а Расію чакаюць новыя санкцыі, падкрэсліў Столтэнберг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі