Герашчанка заклікала ў Мінску ўлады Беларусі не пасылаць назіральнікаў у Крым

Герашчанка заклікала ў Мінску ўлады Беларусі не пасылаць назіральнікаў у Крым

26 жніўня ў "Прэзідэнт-гатэлі" ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя першага віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Украіны, прадстаўніцы афіцыйнага Кіева ў падгрупе па гуманітарных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Ірыны Герашчанка. Марапрыемства прайшло ў рамках чарговага пасяджэння кантактнай групы ды з нагоды Дня незалежнасці, які 24 жніўня адсвяткавала наша паўднёвая суседка.
 
Герашчанка адзначыла, што ўкраінскі бок уважліва сочыць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ды спадзяецца, што яны пройдуць без парушэнняў, будуць прызнаныя. А гэта дасць магчымасць для наладжвання міжпарламенцкіх адносінаў. Віцэ-спікер заклікала ўлады Беларусі не пасылаць назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Крым. Паводле яе слоў, у адваротным выпадку гэта не будзе "сяброўскім жэстам".

Адказваючы на пытанне Еўрарадыё пра адсутнасць выніку ад пасяджэнняў кантактнай групы, Ірына Герашчанка прызнала, што гэта сапраўды так. Але той факт, што перамовы ідуць, не дазваляе пачаць працэс зняцця санкцый з Расіі, бо ён прывязаны да Мінскіх дамоўленасцяў, сказала прадстаўніца афіцыйнага Кіева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі