Германія ўносіць змены ў заканадаўства аб бежанцах
![Германія ўносіць змены ў заканадаўства аб бежанцах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/germ_mirg.jpg.webp?itok=9uxbXbeD)
Урад Германіі зацвердзіў новы законапраект аб бежанцах, які робіць правілы надання прытулку больш жорсткімі. Калі закон будзе ўхвалены парламентам і набудзе моц, то жыхары Косава, Чарнагорыі, Албаніі і Босніі не змогуць прасіць прытулку, бо Германія абвясціла гэтыя краіны бяспечнымі.
Міністр унутраных справаў Германіі Томас дэ Мезьер таксама парэкамендаваў распрацаваць закон, які дазволіць нямецкім уладам у спрошчаным парадку прымаць рашэнне аб наданні прытулку або аб адмове ў ім.
Міністр прапануе норму, паводле якой любы мігрант, чыя гісторыя выглядае непраўдзівай, можа быць затрыманы проста на мяжы і дэпартаваны, перадае ВВС.
Фота: livejournal.com