"Гэта сатыра": "Дай Дарогу!" выпусцілі жорсткае відэа пра падзеі ў Беларусі

Юрый Стыльскі / vk.com/daidarogu
Юрый Стыльскі / vk.com/daidarogu

Брэсцкія панкі "Дай Дарогу!" выпусцілі сінгл "Баю Бай". Песня і анімацыйны кліп на яе прысвечаны цяперашнім палітычным падзеямі ў Беларусі.

"Ад гэтых навінаў мяне калоціць як нікога на беларускай сцэне, як мне падаецца, — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі ў размове з Еўрарадыё. — Улады сілай адказалі на мірныя пратэсты. І ў нашым кліпе гэта так нармальна адлюстроўваецца".

"Баю Бай" — апошняя песня, напісаная Стыльскім тры тыдні таму. Яна ўвойдзе ў новы альбом "Дай Дарогу!", выхад якога запланаваны на жнівень 2020 года. Лонгплэй складуць 17 песень, у ім, кажа Юра, будзе ў асноўным працягнута "сацыяльная тэматыка", але будзе і любоўная лірыка, і "палітычныя" кампазіцыі.

Сатыльскі не выключае, што пасля выхаду "Баю Бай" група зноў патрапіць у "чорныя спісы" беларускіх музыкаў.

"Многія людзі ідуць на самаахвяраванне, і мы вырашылі. Хоць у гэтым кліпе мы нікога не абразілі. Мы проста сцябемся. Гэта сатыра", — кажа музыка.

Апошнія некалькі месяцаў усе stories ў instagram Стыльскага прысвечаны толькі палітычным падзеям, звязаным з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. На думку Юры, нельга заставацца абыякавым, калі справа тычыцца будучыні тваёй краіны.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі