Гістарычны жэст: у Пэрл-Харбары сустрэліся Абама і прэм'ер Японіі

Гістарычны жэст: у Пэрл-Харбары сустрэліся Абама і прэм'ер Японіі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што візіт прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ на вайсковую базу Пэрл-Харбар паказвае сілу прымірэння. "Гэты гістарычны жэст паказвае сілу прымірэння і з'яўляецца напамінам, што нават самыя глыбокія раны, пакінутыя вайной, могуць вылечыцца сяброўствам і доўгім мірам", — цытуе словы Абамы "Бі-Бі-Сі".

Прэм'ер Японіі Сіндза Абэ — першы кіраўнік японскага ўрада, які наведаў амерыканскую базу, якая ў снежні 1941 года падверглася масіраванай атацы японскай авіяцыі. Тады загінулі каля 2300 амерыканскіх вайскоўцаў.

Падчас цырымоніі Абэ выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася 75 гадоў таму. "Мы не павінны дапусціць паўтарэння жахаў вайны — гэта ўрачыстае абяцанне, якое далі жыхары Японіі", — сказаў прэм'ер-міністр. Тым не менш, ён так і не прамовіў словы прабачэння ад імя Японіі за гэты напад, чаго чакалі ад яго многія прадстаўнікі амерыканскага боку.

Нагадаем, у траўні 2016-га Барак Абама здзейсніў візіт у Хірасіму. Ён стаў першым прэзідэнтам ЗША, які наведаў гэты горад, які ў 1945-м стаў ахвярай амерыканскай атамнай бамбардзіроўкі. Выбачэнняў за амерыканскія ядзерныя ўдары ён таксама не прынёс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі