Слонімскай школе спатрэбілася ўніформа Трэцяга рэйха
Уніформа чырвонаармейцаў у школе ўжо ёсць
Слонімскай школе № 9 спатрэбілася ўніформа Трэцяга рэйха, рыштунак і аксесуары вайскоўцаў нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны. Агулам плануецца вырабіць 69 элементаў адзення і аксесуараў. Навучальнай установе патрэбны камплект формы афіцэра і восем камплектаў палявой формы, заўважыла Hrodna.life.
Раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі выдаткуе на закупку да 15 тысяч рублёў.
Уніформу закупляюць з 25 верасня да 20 снежня. Магчыма, яе будуць выкарыстоўваць для рэканструкцый або для экспазіцыі школьнага музея. А магчыма, што і для "ваенна-патрыятычнага выхавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.