Глеб: Зборная Беларусі нікуды не выходзіць толькі з-за таго, што ў нас у галаве

Глеб: Зборная Беларусі нікуды не выходзіць толькі з-за таго, што ў нас у галаве

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб у інтэрв'ю "Прессболу" паразважаў над сітуацыяй у беларускай зборнай і яе перспектывамі. Паводле яго слоў, чуткі пра тое, што Аляксандр Хацкевіч сам падасць у адстаўку з пасады галоўнага трэнера, сярод гульцоў з'явіліся яшчэ пасля паражэння ад зборнай Балгарыі. "Для звальнення, напэўна, зарана, але гэта не мая справа", — кажа паўабаронца.

Што да магчымых кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай, то Глеб мае "адзін варыянт", але не хоча яго называць. Ён лічыць, што гэта мусіць быць беларус "узросту таго ж Хацкевіча".

Аляксандр Глеб таксама выказаўся наконт таго, чаму беларуская футбольная зборная не трапляе ў фінальныя раўнды топ-турніраў. "Мы нікуды не выходзім толькі з-за таго, што ў нас у галаве, — кажа футбаліст. — Удзельнікі топ-турніраў рыюць зямлю ў кожным матчы з першай да апошняй хвіліны. А ў нас нейкія цяжкасці. Маю на ўвазе ўсю каманду ў сукупнасці, як адзіны арганізм. Самі вінаватыя, увогуле".

Глеб прызнаўся, што мае некалькі варыянтаў працягу футбольнай кар'еры, але "схіляецца ў бок Турцыі", дзе ўжо неаднаразова гуляў у перапынках, выкліканых выступленнямі за БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі