Го на "Кубачак кавы"? Запускаем рассылку для тых, хто стаміўся ад патоку навін
"Кубачак кавы"
Вітаннечка! Мы ведаем, што многія з вас ужо не вывозяць штодзённы скролінг навін. Але мы таксама ведаем, што і зусім адмовіцца ад навін вы не можаце.
Таму для самых стомленых мы запусцілі рассылку "Кубачак кавы". Кожную пятніцу адзін з журналістаў Еўрарадыё будзе выбіраць навіны на свой густ і абмяркоўваць іх з вамі.
Эфект прысутнасці ў нас у ньюсруме гарантуем.
Калі вы ў Беларусі — не забывайцеся ўтылізаваць наш "Кубачак кавы" ў асобны бак для экстрэмізму адразу пасля чытання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.