Год прайшоў. Што змянілася ў Курапатах? Размова з гісторыкам Ігарам Кузняцовым

Год прайшоў. Што змянілася ў Курапатах? Размова з гісторыкам Ігарам Кузняцовым

Мінулы год узняў праблему расстрэлаў у Курапатах на высокі ўзровень. Пра гэтае месца на ўскрайку Мінска, дзе ў сталінскія часы ажыццяўляліся рэпрэсіі, і дзе з вялікай верагоднасцю дагэтуль ляжаць косткі расстраляных, загаварылі не толькі гісторыкі і грамадскія актывісты, але і простыя людзі, і сілавікі, і чыноўнікі, і Аляксандр Лукашэнка.

Год прайшоў. Што змянілася ў Курапатах? Нічога. Замест мемарыяла там сёння адкрываецца рэстаран. А замест імёнаў рэпрэсаваных і катаў, якія мусіла высветліць працоўная група з гісторыкаў і спецслужбоўцаў, усталявалася ранейшая цішыня. Абяцанні ўладаў застаюцца абяцаннямі.

3 чэрвеня споўніцца 30 гадоў са дня, калі праўда пра Курапаты ўпершыню прагучала публічна. 3 чэрвеня 1988 у газеце “Літаратура і мастацтва” выйшаў артыкул “Курапаты — дарога смерці”, складзены Зянонам Пазняком і Яўгенам Шмыгалёвым. Што ўжо 30 гадоў перашкаджае ператварыць Курапаты ў мемарыял народнага болю і памяці? Гэта і іншае абмяркоўваем з аўтарытэтным спецыялістам па сталінскіх рэпрэсіях у Беларусі, гісторыкам Ігарам Кузняцовым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі