"Гомель" у гасцях разграміў "Слуцк", а "Славія" — брэсцкае "Дынама"
18 верасня ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Гомель" у гасцях разграміў "Слуцк" — 4:1. Андрэй Салавей стаў аўтарам хет-трыка. "Славія" разграміла таксама на чужым полі брэсцкае "Дынама" — 3:0.
Тур стартаваў у пятніцу матчам "Тарпеда-БелАЗ" — "Энергетык-БДУ", які выйгралі госці (1:0).
У суботу ж адбыўся найважнейшы матч. БАТЭ абыграў "Шахцёр" — 1:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.