Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы павялічыліся на 15%
Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы за год павялічыліся на 15,5%. У 2017 годзе агульная іх сума склала амаль 374 млн долараў, у 2016-м — $323,37. У сярэднім адзін перавод складаў каля 330 долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.
У той жа час жыхары Беларусі адправілі за мяжу грашовых пераводаў на 164,5 млн долараў (у сярэднім адзін перавод — каля 350 долараў). Гэта на 8,7% больш, чым было ў 2016 годзе (каля $151 млн)