Гродзенца затрымалі і збілі за фота вайсковых аб'ектаў

Гродзенца збілі і затрымалі за фота вайсковых аб'ектаў

Гродзенца збілі і затрымалі за фота вайсковых аб'ектаў / праўладны тг-канал

У Гродне сілавікі затрымалі хлопца, які фатаграфаваў вайсковыя аб'екты. Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.

"Медыязона" знайшла ў сацсетках старонку маладога чалавека — "Вконтакте" ён падпісаны як Кірыл Гаўрылаў, 2003 года нараджэння.

На міліцэйскім відэа бачна, што яму падбілі левае вока. Пад запіс хлопец кажа, што ён за грошы збіраў інфармацыю пра вайсковыя аб'екты Беларусі і фатаграфаваў іх. У роліку паказваюць дзве стадоларавыя купюры. Паводле міліцыянтай, хлопец забіраў іх з тайніка апоўначы 21 сакавіка.

Таксама на міліцэйскім відэа паказваюць фота зенітна-ракетных комплексаў С-300 і РСЗА "Град". Аднак няясна, ці рабіў гэтыя фатаграфіі сам затрыманы хлопец. Таксама не паведамляецца, паводле якога артыкула яго затрымалі і дзе ён цяпер знаходзіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі