Гродзенскага стаматолага-артапеда асудзілі на тры гады калоніі

Аляксандр Дураеў / spring96.org
Аляксандр Дураеў / spring96.org

Стаматолага-артапеда медыка-санітарнай часткі "Гродна Азота" Аляксандра Дураева асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Суд доўжыўся амаль пяць месяцаў, піша @viasna96.

Дураева затрымалі ў пачатку студзеня 2022-га і з таго часу яго ўтрымлівалі ў гродзенскай турме № 1. Па версіі следства, стаматолаг амаль 50 разоў у сацсетках "абразіў праўстаўнікоў улады" і непасрэдна Аляксандра Лукашэнку, а некаторыя выказванні палічылі "паклёпам" на яго. Таксама мужчыну прызналі вінаватым у "незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".

Суд пачаўся яшчэ ў красавіку (суддзя — Віталь Лабоцкі). Разгляд крымінальнай справы прыпынялі для правядзення "комплексных лінгвістычных экспертыз", а таксама для таго, каб абвінавачаны мог "сплаціць матэрыяльныя кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым". Экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі: "псіхапат", "звар’яцелы", "карнік і дыктатар", "жывёла" і дзясяткі іншых, прызнаўшы іх "ненарматыўнай формай маўленчага выказвання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі