Гродзенскі мастак прапануе паставіць крыж-абярэг ад каранавіруса

Гродзенскі мастак прапануе паставіць крыж-абярэг ад каранавіруса

Крыж-абярэг, які абароніць гродзенцаў супраць каранавіруса ды будучых захворванняў, прапанаваў паставіць мясцовы мастак Уладзімір Качан. З такой прапановай ён звярнуўся да прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій Гродзеншчыны, піша hrodna.life.

Паставіць крыж-абярэг мастак прапануе недалёка ад Гродзенскага драмтэатра. Раней на гэтым месцы стаяў храм, які ў розны час быў каталіцкім манастыром бернардынак і праваслаўным Свята-Барысаглебскім манастыром.

Па словах Качана, праект прайшоў усе неабходныя ўзгадненні для ўсталявання ў гістарычным цэнтры горада. На крыжы ён прапануе змясціць малітву "Ойча наш" на стараславянскай мове і на латыні.

Мастак кажа, што такія крыжы-абярэгі нашы продкі ставілі падчас чумы. "Яны верылі, што абаронай іх дамоў ад усякай нечысці і эпідэмій з’яўляўся ўсталяваны і асвечаны на бачным месцы крыж-абярэг. Мы перажываем цяпер падобную сітуацыю, і пік эпідэміі няўхільна набліжаецца да парога нашых дамоў, да нашых сем’яў", — тлумачыць ён.

Крыж, па словах мастака, выйграў конкурс, які праводзіла папярэдняя гарадская адміністрацыя. Але дагэтуль ён не з'явіўся, бо пачаліся праблемы з фінансаваннем. Уладзімір Качан мяркуе, што для вырабу і ўсталявання такога крыжа лепш выкарыстоўваць не бюджэтныя грошы, а сродкі іншых інвестараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі