Гродзенскі суд вярнуў слонімцу "Форд" з "Пагоняй" на капоце

Гродзенскі суд вярнуў слонімцу "Форд" з "Пагоняй" на капоце

Гродзенскі абласны суд адмяніў рашэнне Слонімскага суда і вярнуў уладальніку "Форд Фіеста" з бел-чырвона-белым дахам і "Пагоняй" на капоце, паведамляе autogrodno.by.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося на пачатку красавіка. Суд расцаніў расфарбоўку машыны 31-гадовага слонімца як несанкцыянаваны пікет і прысудзіў яму сем сутак арышту. Аўтамабіль канфіскавалі як "прыладу здзяйснення правапарушэння".

Аднак Гродзенскі абласны суд адмяніў рашэнне ніжэйшай інстанцыі і вярнуў машыну ўладальніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі