Грошы на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР сабралі за некалькі гадзін

Грошы на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР сабралі за некалькі гадзін

Грошы (6 тысяч рублёў) на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР сабралі за некалькі гадзін. На сайце talaka.org праект падтрымалі 224 чалавекі. Збор абвесціў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Дошка мусіць з’явіцца на Валадарскага, 9, на будынку, у якім 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мінскія ўлады з гэтым пагадзіліся.

Дарэчы, дошка была створана яшчэ ў 1993 годзе, аднак тады дазволу не было і яна на будынку не з’явілася. Праз 25 гадоў яна знаходзіцца ў не самым добрым стане, таму і быў абмешчаны збор сродкаў на новую дошку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі