Група ўкранскіх ухілістаў уцякала ў Беларусь праз мінныя палі
Затрыманыя ўкраінскія ўхілісты
Украінскія памежнікі затрымалі групу ўхілістаў ад войска, якія ўцякалі ў Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ), мужчыны спрабавалі недегальна перайсці ў Беларусь праз замініраваную мясцовасць. На відэа бачна, што былі затрыманыя пяць чалавек.
"Памежнікі не толькі не дапусцілі парушэння мяжы, але і захавалі жыцці людзей. Зрэшты, гэта не вызваліла затрыманых ад адказнасці", — заяўляюць у ДПСУ.
Раней украінскі бок неаднаразова паведамляў, што мяжа з Беларуссю замініраваная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.