Беларускі і грузінскі барцы пабіліся на Еўрагульнях у Баку (відэа)

Барца-вольніка ў беларускай форме Уладзіслава Андрэева і грузіна Уладзіміра Хінчэгашвілі дыскваліфікавалі за бойку падчас паўфінала на Еўрапейскіх гульнях у Баку. 

На відэа відаць, як у пачатку другога перыяду прадстаўнік Беларусі ці то выпадкова, ці то наўмысна даў аплявуху грузіну. Калі глядзець відэапаўтор, то складваецца ўражанне, што аплявуху спачатку даў грузін. Сітуацыя перарасла ў кароткатэрміновую бойку. Суддзі выдалілі абодвух спартсменаў з дывана. Іх адхілілі ад спаборніцтваў Еўрапейскіх гульняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі