Грузія па-літоўску будзе называцца Сакартвела

Грузінскі сцяг у Вільні ў гонар святкавання дня незалежнасці Грузіі. 26 мая 2015 года. DElFI/ Sarunas Mizeika
Грузінскі сцяг у Вільні ў гонар святкавання дня незалежнасці Грузіі. 26 мая 2015 года. DElFI/ Sarunas Mizeika

Літва рыхтуе Грузіі падарунак. Cпікер сейма Літвы Віктарас Пранцкеціс прапанаваў называць краіну словам "Сакартвела" (саманазва Грузіі). Пра гэта паведамляе JamNews.

Па словах літоўскага спікера, "грузіны не любяць слова "Грузія". Ім больш да душы назва "Сакартвела", — сказаў ён.

Віктарас Пранцкеціс адзначыў, што пра гэта ў Грузіі яму казалі і простыя грамадзяне, і прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі, а ў Вільні — пасол Грузіі ў Літве Хатуна Салуквадзэ.

"Гэта будзе выдатны падарунак грузінам у 2018 годзе", — расказаў дыпламат.

Прапанову спікера Сейма падтрымалі некалькі дэпутатаў, у тым ліку з міжпарламенцкай групы па сувязях з Грузіяй.

• "Сакартвела" паходзіць ад назвы Картлі — адной з асноўных гісторыка-геаграфічных абласцей Грузіі. Еўрапейская назва Грузіі Georgia, імаверна, паходзіць ад імя святога Георгія, шанаванага ў краіне. Расійская назва "Грузія", па словах грузінскіх гісторыкаў, паходзіць "ад сірыйскай назвы Грузінскага Царства "Гурзани". Gurjistan — так называюць Грузію ў Турцыі і Азербайджане.

• Назва "Грузія" ў асноўным распаўсюджаная толькі ў краінах Усходняй Еўропы. У Грузіі шмат хто лічыць, што гэтая назва выклікае гістарычныя асацыяцыі з тым, што Грузія — частка Расійскай імперыі, якой яна была ў мінулым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі