Губарэвічу і Лябедзьку далі па 15 сутак, Кавальковай — 7 сутак

Губарэвічу і Лябедзьку далі па 15 сутак, Кавальковай — 7 сутак

Суд Маладзечанскага раёну пакараў старшыню Руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча арыштам на 15 сутак за арганізацыю Марша “Я недармаед” у Маладзечне, паведамляе прэс-служба арганізацыі. Такі ж тэрмін атрымаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Суддзя Аляксей Іршын не задаволіў хадайніцтва Губарэвіча пра выклік у суд у якасці сведак старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, на вядзенне фота- і відэаздымкаў. Пасля яшчэ аднаго хадайніцтва старшыні Руху быў выкліканы дзяжурны адвакат, яны атрымалі час для азнаямлення са справай.

Іршын зачытаў, што Губарэвіч абвінавачваецца па арт. 23.34 ч. 3 (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія былі здзейсненыя паўторна). Па словах суддзі, лідар Руху ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве і “з дапамогай вуснай мовы выкрыкваў лозунгі” за адмену Дэкрэта № 3.

Губарэвіч не прызнаў сабе вінаватым, хаця згадзіўся з тым, што ён быў на плошчы, удзельнічаў у акцыі.

Лідарку Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, таксама затрыманую на акцыі 10 сакавіка, асудзілі на 7 сутак.

Раней суд даў штрафы па 50 базавых велічынь актывісту АГП Дзянісу Красочцы і старшыні Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі