Гульцы каманды "Цмокі-Мінск" адмовіліся ад заробку

Як інфармуе сайт клуба, баскетбалісты мужчынскай каманды "Цмокі-Мінск" пасля пяці паражэнняў у Адзінай лізе ВТБ правялі камандны сход. Яны шукалі прычыны няўдач і шляхі выхаду з крызісу. У выніку спартсмены прынялі рашэнне, "якому цяжка знайсці аналагі ў гісторыі беларускага спорту". Усе без выключэння "цмокі" добраахвотна адмовіліся ад заробку за кастрычнік. Такім чынам баскетбалісты спрабуюць дадаткова матываваць сябе да паляпшэння вынікаў на кантынентальнай арэне.

У сваю чаргу кіраўнікі клуба гарантавалі выплаты па кантрактах у поўным аб'ёме ў выпадку істотнага паляпшэння вынікаў "Цмокаў" як ў матчах лігі ВТБ, так і ў матчах Еўрачэленджа.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі