Гульцы НХЛ не возьмуць удзел у Алімпіядзе-2018
Гульцы Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) не прымуць удзел у Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхенчхане, піша РБК. Уладальнікі клубаў вырашылі не перапыняць сезон.
Алімпіяда 2018 года пройдзе акурат у той час, калі ў гульцоў НХЛ будзе рэгулярны чэмпіянат. У лізе кажуць, што былі гатовыя перагледзець свае погляды і выслухаць прапановы ўсіх бакоў. Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і прафсаюз гульцоў не пайшлі ім насустрач.
Напрыклад, МАК заявіў, што ўдзел гульцоў НХЛ у Алімпіядзе 2022 года ў Пекіне залежыць ад паездкі на Гульні-2018. Прафсаюз гульцоў, як кажуць у НХЛ, афіцыйна паведаміў, што не зацікаўлены ў любых перамовах, якія зробяць ўдзел у Алімпіядзе больш прывабным для клубаў.
Супраць удзелу гульцоў НХЛ на Алімпіядзе выступілі ўладальнікі клубаў. На думку камандаў, перапынак у сезоне прынясе хутчэй негатыўныя наступствы.
Гульцы лігі прымалі ўдзел у Алімпіядах з 1998 года. Раней іх удзел у Гульнях аплачваў МАК, аднак сёлета ён адмовіўся ад фінансавання. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель запэўніў, што федэрацыя гатовая аплаціць выдаткі. Аднак у НХЛ асцерагаюцца, што на гэта пойдуць грошы, прызначаныя на развіццё хакея ў свеце.