Гурт IOWA выпусціў новы кліп — “Падай” (відэа)
Гурт IOWA выпусціў новы кліп на новую песню “Падай”. Ён быў зняты на Канарскіх астравах, дзе музыканты правялі свой 5-дзённы адпачынак. Дагэтуль самым паспяховым кліпам гурта IOWA з’яўляецца “Бьет Бит”, які за 2,5 гады на YouTube набраў больш за 84 млн праглядаў.
""Падай" – адзіная песня, якую мы з музыкамі прыдумалі прама падчас рэпетыцыі, – кажа фронтвумэн гурта Каця Іванчыкава. – Музыка была такая гучная, што мне захацелася яе перакрычаць. Я не знайшла нічога лепшага, як спяваць па крузе адну літару: "уууууу". Цэлы год я шукала тыя самыя словы, а потым перад вылетам на здымкі я ўявіла чарнільнае начное неба з падаючымі зоркамі, якія пакідаюць хвост, і словы прыйшлі самі сабой: "Падай, падай, падай са мной, у гэтую ноч / Падай яркай зоркай".
24 мая IOWA сыграюць вялікі сольны канцэрт з праграмай "Кепска танцаваць" у сталічным Prime Hall. Квіткі ад 50 рублёў.
IOWA — беларускі гурт, заснаваны ў 2007 годзе ў Магілёве (вакалістка — Кацярына Іванчыкава). У Расію музыканты пераехалі ў 2010-м, жывуць у Санкт-Пецярбургу. Адзін з самых вядомых хітоў гурта — “Маршрутка”.