Гурт Relikt рыхтуе акустычны канцэрт ў Мінску

Гурт Relikt рыхтуе акустычны канцэрт ў Мінску

Беларускі гурт Relikt дасць канцэрт “Дрэва жыцця. Акустыка” ў Моладзевым тэатры эстрады ў Мінску 17 красавіка. Падчас імпрэзы ў акустычных аранжыроўках прагучаць песні з новага альбома, а таксама некаторыя старыя і ўсімі любімыя кампазіцыі.

“Гурт Relikt мае два бакі: адзін —  моцны, энергічны, другі — меладычны і прыгожы. Усе бачылі моц беларускага “Дрэва жыцця” на прэзентацыі, але яшчэ не чулі, як яно прыгожа гучыць у камерным акустычным выкананні. Гэта зусім іншая праграма — для тых, хто хоча плаваць у спакойнай музычнай плыні і чуць кожны нюанс, каму патрэбнае сузіранне ўнутранага свету”, — кажа лідар Relikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.


Relikt аб’ядноўвае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім фальклорам, паказваючы яго ў нязвыклым выглядзе і робячы актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. У дыскаграфіі каманды 6 студыйных альбомаў. Гурт атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва  Украіне, у Літве і Расіі.

Гурт Relikt рыхтуе акустычны канцэрт ў Мінску

17 красавіка, Маладзёжны тэатр эстрады

Пачатак канцэрту: 19.00

Кошт квіткоў: 15-29 рублёў

Квіткі можна набыць тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі