Гуськова: Трэнер абяцаў мне свой заплечнік за медаль

Гуськова: Трэнер абяцаў мне свой заплечнік за медаль

Фрыстайлістка Ганна Гуськова назвала свае сённяшнія скачкі цудоўнымі. Алімпійская медалістка падзялілася сваімі ўражаннямі ад выступу, перадае БЕЛТА. 

"Скачкі сёння атрымаліся цудоўныя, я проста адстаранілася ад усяго таго, што адбываецца. Мікалай Іванавіч абяцаў мне свой заплечнік за медаль, а за залатую ўзнагароду — не ведаю, як ён будзе разлічвацца", — жартам распавяла спартоўка пра свайго трэнера Мікалая Казеку

Гуськова першая сярод беларускай каманды заваявала медаль на Алімпіядзе. Прычым яна адразу прынесла ў алімпійскую скарбонку золата. 

У суботу, 17 лютага, пройдзе кваліфікацыя ў мужчын-фрыстайлістаў, а 18 лютага вызначаццца мацнейшыя сярод іх.

Гуськова: Трэнер абяцаў мне свой заплечнік за медаль
Ганна Гуськова і Мікалай Казека. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі