Беларускі фрыстайліст абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў 25 гадоў
Павел Дзік
Беларускі фрыстайліст Павел Дзік вырашыў закончыць прафесійную кар'еру. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Інстаграме.
Спартовец заяўляе, што апошнія пару гадоў яго знясільвала пачуццё эмацыйнага выгарання.
"За 15 гадоў я шмат чаго дасягнуў, але зразумеў, што час рухацца далей. І я прымаю рашэнне скончыць сваю спартыўную кар'еру. На гэта паўплывала вельмі шмат прычын, якія я не стану тут распавядаць, але тым не менш гэта стала асноўным штуршком да прыняцця такога рашэння", — піша спартовец.
Дзік падкрэслівае, што фрыстайл загартаваў яго характар, "паказаў цэлы свет і пазнаёміў з вялікай колькасцю ашаламляльных людзей".
Паўлу Дзіку 25 гадоў. На Алімпіядзе ў Пекіне ён заняў 22-е месца.
У 2020 годзе Дзік двойчы займаў трэцяе месца на этапах Кубка свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.