Электразабеспячэнне Мазыра адноўленае — Мінэнерга

Энергетыкі, ілюстрацыйнае фота

Энергетыкі, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба Мінэнерга

У Мазыры аднавілі падачу электраэнергіі прамысловым спажыўцам і ў жылы фонд, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

"Святло вярнулася ў большасць шматкватэрных дамоў Мазыра. Цяпер энергетыкі завяршаюць працы ў прыватным сектары горада", — заяўляюць у прэс-службе ведамства..

Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка кажа, што ў Мазыры амаль паўсюль адавнілі пітное водазабеспячэнне. Яшчэ ў 29 населеных пунктаў вада павінна паступіць на працягу ночы. 

Аднак каментатары ў тг-каналах абвяргаюць чыноўніцу і кажуць, што мазырчукі па-ранейшаму сядзяць без вады.

78 населеных пунктаў у Мазырскім раёне пакуль застаюцца без электрычнасці. "Работа, якая вядзецца па расчыстцы бураломаў і падключэнні электраэнергіі, на працягу ночы будзе завершаная — запланавана, што яшчэ ў 15 населеных пунктаў паступіць электраэнергія. Гэта ў напрамку Прудка, Маісееўкі, Хамічкоў", — кажа чыноўніца.

Ураган, які прайшоў па поўдні Беларусі 14 ліпеня, пакінуў Мазыр без святла і вады. Горад са статысячным насельніцтвам двое сутак існаваў у вельмі складаных умовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі