На сераду ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень — чакаюцца залевы і навальніцы
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 17 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень па ўсходзе краіны прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя залевы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне моцнага парывістага ветру — да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 17-23 вышэй за нуль, удзень чакаецца 28-34 цяпла. Па паўднёвым усходзе Беларусі месцамі паветра прагрэецца да +35...+36°С, па паўночным захадзе прагназуюць 25-27 са знакам "плюс".
У Мінску уначы і зранку чакаецца навальніца, месцамі па горадзе пройдуць моцныя ліўні. Удзень максімальная тэмпература паветра дасягне +30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.