Ураган у лагеры, дзе загінула дзіця, трапіў на відэа

Наступствы ўрагану ў лагеры ў Рэчыцкім раёне

Наступствы ўрагану ў лагеры ў Рэчыцкім раёне / @skgovby

Трагедыя, якая адбылася ў дзіцячым аздараўленчым лагеры ў Рэчыцкім раёне, трапіла на відэа. Яго публікуе канал "Беларусь за МКАДам". У нядзелю, 14 ліпеня, моцны вецер пачаў валіць дрэвы. У выніку адно дзіця загінула, шасцёра пацярпелі.

У Следчым камітэце казалі, што стыхія пачалася раптоўна. У гэты час на канцэртнай пляцоўцы ішло забаўляльнае мерапрыемства. Калі пачалася бура, дзеці пабеглі ў карпусы. Загінуламу хлопчыку было 13 гадоў.

Тым часам гомельскія ўлады паведамляюць, што ў бальніцы на лячэнні застаюцца двое дзяцей з лагера. Адну дзяўчынку прааперавалі і перавялі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінск. Яе стан стабільны. Другое дзіця знаходзіцца пад наглядам медыкаў у Рэчыцкай ЦРБ, яго стан здавальняльны.

 Ураган в лагере, где погиб ребенок, попал на видео
Калі пачалася непагадзь, дзеці знаходзіліся ля канцэртнай пляцоўкі, там ішло забаўляльнае мерапрыемства / скрыншот відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі