Гватэмала пазбавіла беларуску і расіяніна ВНЖ праз санкцыі

Кангрэс Гватэмалы / Reuters
Кангрэс Гватэмалы / Reuters

Гватэмала анулявала від на жыхарства беларускі Ірыны Літвінюк і расіяніна Дзмітрыя Кудракова, піша reform.by. Да гэтага Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць іх праз карупцыйныя схемы ў Гватэмале.

У адпаведнасці з рашэннем, прынятым Саветам нацыянальнай бяспекі аб міграцыйным становішчы спадара Дзмітрыя Кудракова і спадарыні Ірыны Літвінюк, і, улічваючы, што яны пакінулі нацыянальную тэрыторыю, Гватэмальскі інстытут міграцыі праінфармаваў Нацыянальнае ўпраўленне па міграцыі аб непрымальнасці знаходжання гэтых асоб і прыпыненні дзеяння віду на жыхарства спадара Дзмітрыя Кудракова і спадарыні Ірыны Літвінюк,паведамляе Гватэмальскі інстытут міграцыі.

Мінфін ЗША паведаміў, што Літвінюк і Кудракоў замяшаныя ў незаконнай эксплуатацыі горназдабыўнога сектара Гватэмалы праз кампанію Solway. Таксама беларуска і расіянін заўважаныя ў карупцыйных схемах з удзелам гватэмальскіх палітыкаў, суддзяў і дзяржслужачых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі