Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў браціслаўскага “Слована” — 2:1
У чацвер, 12 лістапада, сталічны хакейны клуб “Дынама” выйграў браціслаўскі “Слован” з лікам 2:1. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ праходзіў на “Мінск-Арэне”. На трыбунах было больш за 8,5 тысяч чалавек.
У вароты славакаў шайбы забілі Джонатан Чычу — на 20 хвіліне, і Мэт Элісан — на 35. Мінчукі прапусцілі адну шайбу на 55 хвіліне ад Рока Тычара.
Цяпер на рахунку “Дынама” стала 41 ачко, пасля 29 матчаў і 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Чарговую гульню на “Мінск-Арэне” мінчукі правядуць 14 лістапада з хакеістамі маскоўскага “Дынама”, а 16 лістапада завершаць хатнюю серыю з падольскім “Віцязем”.
Фота: hcdinamo.by