Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі па булітах Латвіі

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі па булітах Латвіі

Хакейная зборная Беларусі прайграла ў Рызе па булітах зборнай Латвіі — 2:3 (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1). Чарговы матч у рамках “Еўрачэленджу” прайшоў на "Арэна-Рыга". Шайбы ў нашай камандзе закінулі Андрэй Філічкін і Артур Гаўрус.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Карнавухаў, Корабаў — Дзюкаў, Паўловіч — С. Касціцын — А. Касціцын (капітан), Філічкін — Усціненка, Лапачук — Кавыршын — Лінгле, Шынкевіч — Хенкель, Гаўрус — Стась — Камароў, Знахарэнка — Нагачоў, Кітараў — Дрозд — Дзямкоў.

Перад гэтым зборная Беларусі па хакеі перамагла ў Рызе каманду Латвіі з лікам 3:1. Раней нашы хакеісты таксама ў рамках “Еўрачэленджу” двойчы абыгралі ў Гродне каманду Францыі — 2:1 (па булітах) і 8:1. 22 красавіка каманда Дэйва Льюіса сустрэнецца ў Маладзечне з Швейцарыяй, а 23-га адбудзецца паўторны матч на "Мінск-Арэне". 29 і 30 красавіка беларуская зборная згуляе ў гасцях з немцамі.

Чэмпіянат свету ў Расіі стартуе 6 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі