Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў швейцарцаў — 3:1 (фота)
Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў швейцарцаў — 3:1 (0:0, 1:0, 2:1). Гэта быў другі матч каманды Дэйва Льюіса на турніры "Кубак Славакіі" (у першай гульні беларусы прайгралі славакам — 1:2). Дзве шайбы на рахунку Арцёма Дзямкова (другая — у пустую браму на апошніх секундах), адна — Аляксандра Кулакова.
Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Мільчакоў; Дзюкаў — Лісавец, Дрозд — Кулакоў (капітан) — Лінгле; Усціненка — Хенкель, Дзямкоў — Волкаў — Камароў; Яронаў — Казнадзей, Лапачук — Развадоўскі — Амбражэйчык; Карабань — Шаранговіч — Чэрнікаў; Ганчароў.