Хакеры сцвярджаюць, што ў Беларусі сілавікамі праслухоўвалася пасольства Расіі

Хакеры сцвярджаюць, што ў Беларусі сілавікамі праслухоўвалася пасольства Расіі

Хакеры сцвярджаюць, што ў Беларусі сілавікамі праслухоўвалася расійскае пасольства. Яны апублікавалі аўдыёзапісы, зробленыя ў 2020-2021 гадах. На іх, як заяўляецца, праслухоўванне тэлефонных размоў супрацоўнікаў пасольства і консульскага аддзела пасольства РФ у нашай краіне.

Хакеры (а яны адносяцца да групы, якая ў Беларусі аб'яўлена "тэрарыстычнай") сцвярджаюць, што таксама маюць нямала матэрыялаў праслухоўвання супрацоўнікаў амбасадаў, консульстваў іншых краін.

"Партызаны" сцвярджаюць, што атрымалі доступ па запісаў "пасля ўзлому засакрэчаных сервераў" Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі