У Беларусі прызналі "тэрарыстычнай" арганізацыю "Супраціў"
![У Беларусі прызналі "тэрарыстычнай" арганізацыю "Супраціў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hacker-2883632_960_720.jpg.webp?itok=TltLAmK-)
У Беларусі прызналі "тэрарыстычнай" арганізацыю "Супраціў". Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа. Пра такія планы было вядома з пачатку лістапада. Прапанова прызнаць "Супраціў" тэрарыстычнай арганізацыяй зыходзіць ад КДБ.
Як паведамляе Генпракуратура, разам з "Супрацівам" "тэрарыстычнымі" прызналі і ініцыятывы, якія ў яго ўваходзяць: "Кібер-партызаны", "Буслы ляцяць" і "Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС". Раней іх прызналі ў нашай краіне "экстрэмісцкімі фармаваннямі".
Начальнік аддзела Генпракуратуры Валерый Шуляк кажа, што кіраўнікі "Супраціву" — "двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія жывуць у цяперашні час на тэрыторыі ЗША".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.