"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай

"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай

Новы каляндар ад хрэна фірмы ABC у літаральным сэнсе ўзбудзіў беларускі інтэрнэт. На рэкламным плакаце выяўлены жаночы азадак у чорнай бялізне. Побач стаіць слоік з хрэнам, над ім добра заўважны надпіс "Хрэн мусіць стаяць у кожнага", а пад ім (ужо не так заўважна) напісаныя два словы: "На стале".

Меркаванні наконт гэтай рэкламы выказваюцца палярныя. Адны ўказваюць на відавочны сэксізм: маўляў, нельга так. Іншыя абараняюць дзёрзкага вытворцу хрэну, мяркуючы, што чалавека з добрым пачуццём гумару такое абражаць не будзе.

А мы зрабілі невялічкае даследаванне і высветлілі, што ABC — далёка не адзіны беларускі брэнд, які спрабуе гуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі. Прапануем вам невялічкую падборку сэксісцкай рэкламы, зробленай у Беларусі. І пачынаем яе... з рэкламы хрэна ABC. Гэтае скандальнае відэа створанае ў 2011 годзе, Мінгандлю забараніў трансляваць яго па тэлебачанні.

Сэксізм ад гандляроў камп'ютарнай тэхнікай:

"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай

Зашкварыліся і інтэрнэт-правайдары:

"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай
"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай
"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай

На рэкламе life:) гімнаст Вадзім Галыгін красамоўна дастае ледзянец з рота нязграбнай дзяўчыны ў смешных акулярах:

Гуляй на "Форэксе" — і ўсе бландынкі твае!

"Хрэн мусіць стаяць" і "Даём у крэдыт": беларуская рэклама бывае сэксісцкай
Фота: berasneu.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі