Human Rights Watch апублікавала даклад пра рэпрэсіі ў Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад пра рэпрэсіі ў Беларусі супраць незалежных журналістаў. У ім адзначаецца, што за апошнія пяць месяцаў яны істотна ўзмацніліся: 18 крымінальных спраў супраць журналістаў, асуджаны на зняволенне тры журналісткі, восем журналістаў чакаюць судоў, траім пагражае пазбаўленне бацькоўскіх правоў, чацвёра былі збітыя, сотні пацярпелі ад адвольных затрыманняў.
Human Rights Watch заклікае ўлады Беларусі спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, паважаць свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, не ўмешвацца без падстаў у прафесійную дзейнасць журналістаў, сярод іншага якая ўключае і асвятленне вулічных пратэстаў.
У справаздачы адзначаецца, што ўлады нашай краіны "мусяць перастаць рабіць выгляд, што свабода выказвання думак пагражае нацыянальнай бяспецы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.