Ідэалы або грошы? Тлумачым дзіўную любоў Нікарагуа да Расіі

Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга / AFP
Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга / AFP

Расія сталася краінай, чые межы не прызнае амаль увесь свет. Рэзалюцыю ААН, якая асуджае анексію ўкраінскіх тэрыторый, падтрымалі 143 краіны свету, яшчэ 35 устрымаліся, з дзясятак не з'явіліся на галасаванне. Супраць рэзалюцыі прагаласавалі пяцёра: сама Расія, Беларусь, Сірыя, КНДР, а яшчэ... Нікарагуа. Што звязвае гэтую краіну, знаёмую большасці толькі па этыкетках на каве, з пуцінскім рэжымам?
 

Змагаўся з аўтакратыяй — стаў аўтакратам

76-гадовы прэзідэнт Даніэль Артэга для Нікарагуа — персона ўжо гістарычная. У 1979-м, калі ў краіне адбывалася Сандынісцкая рэвалюцыя супраць дыктатуры Анастасіа Самосы, ён стаў адным з яе лідараў.

Праўда, зрынуўшы аўтакрата, Артэга і яго таварышы вырашылі будаваць не "цудоўную Нікарагуа будучыні", а сацыялізм — толькі не такі, як сёння ў Швецыі, а на савецкі або кітайскі ўзор. Сам ён узначаліў Урадавую хунту.

Идеалы или деньги? Объясняем странную любовь Никарагуа к России

Рэвалюцыя ў Нікарагуа ў 1979 годзе / Getty

Рэвалюцыя ў Нікарагуа ў 1979 годзе / Getty

Пазней Артэга быў абраны прэзідэнтам, але ў няпростыя часы — СССР трашчаў па швах і не мог аказваць ранейшую падтрымку, а ў краіне ішла грамадзянская вайна. Праз нейкі час ён пакінуў сваю пасаду, але вярнуўся — выйграў выбары ў 2006-м. З тых часоў застаецца "ля стырна".

Артэга, які памятаў падтрымку СССР, адразу пачаў выбудоўваць адносіны з Масквой. Напрыклад, адным з першых прызнаў незалежнасць самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Сустракаўся і з Мядзведзевым, і з Пуціным, заўсёды падтрымліваў на міжнародных пляцоўках, а летам 2022-га нават прапанаваў часова размясціць у сябе ў краіне расійскіх вайскоўцаў.

Дык адкуль такое сяброўства?
 

Ідэалогія, грошы, зброя

Яшчэ ў 1970-я Артэга не пераносіў ЗША — з ідэалагічных меркаванняў, як і СССР або Куба. Гэтае стаўленне, свайго роду антыімперыялізм па-лацінаамерыканску, захоўвалася ў яго і потым, у тым ліку калі ён зноў узначаліў краіну.

З часам яго непрыманне ЗША атрымала больш канкрэтныя прычыны, у тым ліку праз санкцыі, якія накладаў Вашынгтон за парушэнні правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі