Ігар Крывушэнка выклікаў на зборы ў зборную 20 футбалістаў, ёсць новыя імёны

Ігар Крывушэнка выклікаў на зборы ў зборную 20 футбалістаў, ёсць новыя імёны

Галоўны трэнер Ігар Крывушэнка выклікаў на зборы ў футбольную зборную Беларусі 20 гульцоў. Яны возьмуць удзел у таварыскім матчы са зборнай Швейцарыі, які пройдзе 1 чэрвеня ў Неўшатэле (пачатак у 21.45 паводле беларускага часу).  

Спіс футбалістаў апублікавала прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, у ім ёсць новыя імёны.

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў (“Атрамітас”, Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік (“Нансі”, Францыя), Андрэй Клімовіч (мінскае “Дынама”).

Абаронцы: Ягор Філіпенка (“Макабі”, Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў (“Арэнбург”, Расія), Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (“Шахцёр”, Салігорск), Аляксандр Сачыўка (мінскае “Дынама”), Аляксей Гаўрыловіч, Дзмітрый Алісейка (брэсцкае “Дынама”).

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун (“Арэнбург”), Сяргей Балановіч (“Амкар”, Пермь, Расія), Арцём Быкаў (мінскае “Дынама”), Аляксей Лягчылін (брэсцкае “Дынама”), Алег Еўдакімаў (“Мінск”).

Нападаючыя: Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ), Дзяніс Лапцеў (“Шахцёр”), Максім Скавыш, Аляксандр Макась (“Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна), Антон Сарока (мінскае “Дынама”).

Склад зборнай на матчы супраць зборных Балгарыі і Новай Зеландыі гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі